Кірыла Пазняк, Новы час

Па рэцэптах 1937-га: «справы медыкаў»

Медыкі ці не найбольш актыўна сярод усіх прафесій удзельнічаюць у сёлетніх пратэстах. Можа, таму, што яны як ніхто бачылі наступствы таго гвалту, які ўжыла ўлада да народа. У выніку кагосьці звольнілі, хтосьці не раз пабываў на сутках, а нехта з’ехаў з Беларусі.

Адкрыты ліст медыкаў супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі выбараў падпісалі каля 4500 працаўнікоў галіны аховы здароўя. Колькасць лекараў, затрыманых па сумнавядомым артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, вялізная.

Паводле інфармацыі Фонда медыцынскай салідарнасці, усяго пад разнастайныя формы паслявыбарчых рэпрэсій падпалі больш за 200 медыкаў і медычных сёстраў.

«Рэкардсменам» па арыштных адседках стаў лекар-неўролаг з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі Руслан Бадамшын. Пасля выбараў яго затрымлівалі ўжо чатыры разы.

Першы раз — 10 жніўня. Кажа, што пашанцавала: ён патрапіў у жодзінскі ізалятар, дзе зняволеных не катавалі так, як на Акрэсціна. Другі раз лекар быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту ў пачатку лістапада на акцыі салідарнасці медыкаў з адлічанымі студэнтамі медуніверсітэта.

Яшчэ 15 сутак ён атрымаў пры канцы лістапада падчас дваровага Маршу суседзяў. Апошняе затрыманне з прысудам зноў тых самых 15 сутак адбылося у сярэдзіне студзеня — нібыта за пікет каля 11-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску.

Лекар распавядае, што, каб даказаць невінаватасць, вырашыў сабраць відэазапісы камер вонкавага назірання. Звярнуўся да галоўнага лекара паліклінікі Аксаны Лавейкінай: «Яна адмовіла мне, нягледзячы на адвакацкі запыт і тое, што я з’яўляюся яе калегам, якога незаконна асудзілі».

У судзе адвакат Бадамшына прадставіў відэазапіс з аднаго з дамоў у наваколлі, на якім бачна, што затрымліваюць лекара зусім не там, як сведчылі супрацоўнікі міліцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:11)